Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вугламе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для вызначэння градуснай велічыні вуглоў. Вугламерны інструмент.

вугле... (а таксама вугля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «вугаль», напрыклад: вуглездабыча, вуглеабпальванне, вуглякоп.

вуглеабагача́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для абагачэння каменнага вугалю. Вуглеабагачальная фабрыка.

вуглеачышча́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ачысткі каменнага вугалю.

вуглевадаро́д,

гл. вуглевадароды.

вуглевадаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім саставе вуглевадароды. Вуглевадародныя злучэнні.

вуглевадаро́ды, ‑аў; адз. вуглевадарод, ‑у, М ‑дзе, м.

Арганічныя злучэнні, якія складаюцца з вугляроду і вадароду. Сумесь цвёрдых вуглевадародаў.

вуглевыпа́льванне, ‑я, н.

Вытворчасць драўнянага вугалю.

вуглевыпа́льшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца вуглевыпальваннем.

вугледрабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для драблення каменнага вугалю.