Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ачамярэ́ць, ‑эе; зак.

Разм. Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. [Фэлька:] — Ачамярэлі мне.. гэтыя слёзы. Чорны.

ачапі́ць, ачаплю, ачэпіш, ачэпіць; зак., што.

Акружыць, размясціцца ланцугом вакол каго‑, чаго‑н., закрываючы выхады, перагароджваючы доступ куды‑н., да чаго‑н.

ачапле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачапляць — ачапіць.

2. Група, атрад узброеных людзей, якія ачапілі каго‑, што‑н.

ачапля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да ачапляць.

ачапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ачапіць.

ачарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ачараваць.

ачарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Тое, што і зачараваць. У апошнія гады ёй не столькі хацелася ачараваць яго, закахаць, колькі проста ўзяць — націскам, прыступам. Шамякін.

ачарві́вець, ‑ее; зак.

Стаць чарвівым.

ачарні́ць, ачарню, ачэрніш, ачэрніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чорным, афарбаваць у чорны колер.

2. перан. Узвесці паклёп, абгаварыць; зняславіць. [Паўлінка:] Гэта ж трэба ведаць, столькі мой тата на.. [Якіма] усякай дарэмшчыны пагаварыў і ачарніў, а.. [Якім] хоць бы што. Купала.

ачарсцве́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць ачарсцвелага.