Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

украі́нец,

гл. украінцы.

украіні́зм, ‑а, м.

Слова, зварот, запазычаныя з украінскай мовы.

украі́нка 1,

гл. украінцы.

украі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Гатунак пшаніцы.

украі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Украіны, украінцаў, які належыць ім. Украінская мова. Украінскі звычай. // Уласцівы ўкраінцам; такі, як ва ўкраінцаў. Украінская вышыўка. Украінская кашуля. Украінскі боршч.

украі́нцы, ‑аў; адз. украінец, ‑нца, м.; украінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. украінкі, ‑нак; ж.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Украінскай ССР.

укра́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад украпаць.

укра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зрабіць крапіны ў чым‑н.

2. (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.); перан. Уключыць, увесці ў склад чаго‑н. асобнымі кускамі, часткамі, крапінамі. У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.

укра́пванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. украпваць — украпаць.

2. Тое, што і украпіна. Украпванні золата. Украпванні крышталяў.

укра́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да украпваць.

укра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да украпаць.