Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

русі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русіна, русінаў.

русі́ны, ‑аў; адз. русін, ‑а, м.; русінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. русінкі, ‑нак; ж.

Назва ўкраінцаў заходнеўкраінскіх зямель, якая мела найбольшае распаўсюджанне ў час іх знаходжання пад аўстра-венгерскім гнётам.

русі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вучоны, спецыяліст у галіне рускай філалогіі.

русі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць рускую мову, літаратуру і культуру.

русі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русіста.

русіфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) рускім па культуры, звычаях.

2. толькі незак. Зал. да русіфікаваць.

русіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго.

Зрабіць (рабіць) рускім па мове, звычаях.

русіфіка́тар, ‑а, м.

Той, хто ажыццяўляе русіфікацыю.

русіфіка́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русіфікатара, русіфікацыі.

русіфіка́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць русіфікатара; русіфікацыя.