жарнасе́к, ‑а, м.
Чалавек, які робіць і насякае жорны.
жарно́вец, ‑ноўцу, м.
Кустовая расліна сямейства матыльковых з залаціста-жоўтым кветкамі і плодам струк.
жа́рнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.); ударыць вялікай сілай. Сержант пасля некаторай размовы жарнуў вартаўніку прыкладам карабінкі па галаве. Нікановіч. // Пачацца знянацку, з вялікай сілай. [Дождж] так горача жарнуў — Здалося, ссыпаюць пшаніцу ў ток з мяхоў велізарных. Панчанка.
жаро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Маладая кабыла (да трох гадоў). [Грамабой:] А баранаваць і жарабку будзем запрагаць, няхай прывыкае. Крапіва.
жаро́н, ‑рна, м.
Млынавы камень, які служыць для размолу зерня на муку. Верхні жарон. Ніжні жарон.
жаро́ўня, ‑і; Р мн. ‑ровень і ‑роўняў; ж.
Невялікая металічная пасудзіна для гарачага вуголля, якая выкарыстоўваецца ў якасці печкі. Над ачагом вісеў чайнік, а з жароўні прыемна пахла смажанай аленінай. Бяганская.
жарства́, ‑ы, ж.
Буйны калючы пясок, дробныя каменьчыкі, якія ўтвараюцца ад разбурэння горных народ. Ідзе напіцца мядзведзь. Ступіўшы на прагаліну, дзе стары знаёмы выварацень, дзе друзлы камень асыпаецца крохкай жарствой, спыняе крок. Лынькоў. Міхаська патупаў босымі нагамі ў кут, дзе Юзэф падрыхтаваў для яго самай адборнай калючай жарствы. Якімовіч.
жарсткава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху жорсткі (у 1, 3, 4 і 5 знач.). Жарсткаваты характар. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім. Сіўцоў.
жарсцві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Крупінка жарствы.
2. перан. Якасць, уласцівасць жорсткага, жарсткаватага. Заўсёды цвёрды, з жарсцвінкай, голас быў цяпер ціхі, усхваляваны. Лынькоў.
жарсцвя́к, ‑а, м.
Камень, які лёгка рассыпаецца на жарству. // Жарства. Цячэ вадзіца тая, Бруіцца ручайком. Навіны сабірае, Шаруе жарсцвяком. Калачынскі.