Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гіпсаваць.

гіпсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

1. Накладваць гіпсавую павязку. Гіпсаваць паламаны палец.

2. Уносіць у глебу гіпс для паляпшэння яе фізіка-хімічных і біялагічных уласцівасцей. Гіпсаваць глебу.

3. Дабаўляць гіпс у вінаграднае віно для паляпшэння яго колеру, смаку і засцярогі ад псавання. Гіпсаваць віно.

гі́псавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпсу, складаецца з гіпсу (у 1 знач.). Гіпсавы пласт. Гіпсавы камень. // Зроблены з гіпсу. Гіпсавы бюст. Гіпсавая павязка.

гіпсаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпсаметрыі, гіпсометра. Гіпсаметрычнае даследаванне. Гіпсаметрычная карта.

гіпсаметры́я, ‑і, ж.

Раздзел геадэзіі, які займаецца вызначэннем вышыні мясцовасці і абазначэннем яе на карце, плане.

[Ад грэч. hypsos — вышыня і metreō — вымяраю.]

гіпсатэрмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння атмасфернага ціску па тэмпературы кіпення вады.

гіпсо́метр, ‑а, м.

Тапаграфічны інструмент для вызначэння вышынь; вышынямер.

[Ад грэч. hýpsos — вышыня і metréō — вымяраю.]

гіпю́р, ‑у, м.

Карункавая тканіна з выпуклым узорным рысункам.

[Фр. guipure.]

гіпю́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпюру. // Зроблены з гіпюру. Гіпюравы каўнер.

гі́ра, ‑ы, ж.

1. Металічны груз пэўнай вагі, які служыць мерай масы (вагі) пры ўзважванні прадметаў. Пудовая гіра. // Спартыўная прылада для гімнастычных практыкаванняў у цяжкай атлетыцы. Практыкаванне з гірамі і штангай.

2. Вісячы груз, які прыводзіць у рух механізм або з’яўляецца процівагай. Гіра насценнага гадзінніка.