свіна́р, ‑а, м.
Працаўнік, які даглядае свіней.
свіна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Працаўніца, якая даглядае свіней. Падбор свінарак вельмі ўдалы: абедзве маладыя, здаровыя і старанныя жанчыны. «Беларусь».
2. Абл. Тое, што і свінуха. [Міхля] ішла з ракітавым кашалём за гасцінец па лісіцы, па свінаркі. Яны ўрадзіліся гэтым годам кішма. Вясна цеплатою парыла.. і на грыбы не забылася. Баранавых.
свіна́рнік, ‑а, м.
Хлеў для свіней. Вунь жа прыжмурваецца сваімі незлічонымі вокнамі новы свінарнік. Скрыган. // Разм. Пра неахайную, брудную хату і іншае памяшканне.
свіна́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да свінарніка.
2. Звязаны з развядзеннем свіней. Свінарная гаспадарка.
свінатава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да таварнай, прамысловай гадоўлі свіней. Свінатаварная ферма.
свінафе́рма, ‑ы, ж.
Свінагадоўчая ферма. Чарнавусу не было чаго сказаць, свінафермы сапраўды ў калгасе не было. Кулакоўскі.
свіне́ц, ‑нцу, м.
1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.
2. перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў. Калачынскі.
•••
Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).
свіні́на, ‑ы, ж.
Свіное мяса як ежа. — Здаўна наш, край славіцца лясамі, а лясы — звярамі. Скажу вам, дзеткі, што няма мяса лепш за свініну. Жычка.
сві́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да свіння (у 1 знач.).
•••
Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна атрада грызуноў з белай з чорнымі або жоўтымі плямамі афарбоўкай.
сві́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Дзіцячае інфекцыйнае захворванне — запаленне калявушнай залозы (залоз).