уко́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укаціць (у 1 знач.).
уко́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укочваць — укаціць.
уко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укаціцца.
2. Зал. да укочваць.
уко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укаціць.
уко́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укасіць.
уко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укасіць (у 2 знач.).
укра́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад украсці.
2. у знач. прым. Здабыты крадзяжом, прысвоены цішком. [Тварыцкі:] «Можа яны там хавалі ўкрадзеныя грошы?» Чорны. Так ваяўнікі і не агледзеліся, як ад украдзенай авечкі не засталося і следу. Паслядовіч.
укра́дкам, прысл.
Разм. Крадком, употай. Баязліва паглядае Агатка на мачыху, украдкам кіне позірк на акно. Колас. Ледзь прычакаўся .. [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. Лапінка спяваў .. і, украдкам, цікаваў то на «брата Мішу», то на Косціка. Брыль.
укра́дкі, прысл.
Разм. Тое, што і украдкам. Увечары хлопец пайшоў украдкі ў вёску. Чорны. Але ж хіба так людзі жэняцца, украдкі ад усіх? Сабаленка. [Барыс] украдкі зайшоў у сенцы, спыніўся ля дзвярэй, прыслухаўся. М. Ткачоў.