Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крышталіза́тар, ‑а, м.

Прыбор для крышталізацыі хімічных злучэнняў.

крышталізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крышталізацыі. Крышталізацыйны стан рэчыва. // Прызначаны для крышталізацыі. Крышталізацыйны апарат.

крышталіза́цыя, ‑і, ж.

Працэс утварэння і росту крышталяў пры пераходзе рэчыва з газападобнага або вадкага стану ў крышталічны. Крышталізацыя цукру.

крышта́лік, ‑а, м.

1. Памянш. да крышталь.

2. Частка вока ў выглядзе дваякавыпуклай празрыстай лінзы, размешчанай за радужнай абалонкай.

крышталі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крышталічнага. Крышталічнасць будовы.

крышталі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крышталя. Крышталічная будова. Крышталічны стан рэчыва. // Які складаецца з крышталёў. Крышталічная парода. Крышталічны сланец.

крыштало́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне крышталаграфіі.

крышта́ль, ‑я, м.

Цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка. Крышталі кварцу. Крышталі солі.

[Грэч. krystallos.]

крышта́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крыштальнага (у 2 знач.).

крышта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і крышталічны. Крыштальная каніфоль.

2. перан. Празрысты, светлы, чысты. Мне ногі змываюць крыштальныя росы. Колас. А рэчка .. пеніцца Крыштальнаю вадой. Кляшторны.

3. перан. Бездакорны, беззаганны (пра некаторыя дадатныя якасці чалавека, а таксама пра чалавека з такімі якасцямі). У п’есе «Канец дружбы» створан яскравы, глыбокі вобраз камуніста Карнейчыка — чалавека крыштальнага сумлення, высокай ідэйнасці і прынцыповасці, да канца адданага справе партыі. Казека.