Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяста́нцыя, ‑і, ж.

Навукова-даследчая ўстанова, прызначаная для ўсебаковага стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і правядзення эксперыментальных даследаванняў; біялагічная станцыя.

біястымуля́тары, ‑аў; адз. біястымулятар, ‑а, м.

Рэчывы, якія стымулююць розныя праяўленні жыццядзейнасці арганізма.

біясфе́ра, ‑ы, ж.

Вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.

[Ад грэч. bíos — жыццё і sphaira — шар.]

біятлані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца біятлонам.

біятло́н, ‑а, м.

Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

[Ад лац. bis — двойчы і грэч. áthlon — спаборніцтва, барацьба.]

біято́кі, ‑аў; адз. біяток, ‑у, м.

Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.

біятэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біятэлеметрыі, прызначаны для яе. Біятэлеметрычныя вопыты.

біятэлеметры́я, ‑і, ж.

Вымярэнне на адлегласці паказчыкаў, якія характарызуюць стан біялагічных аб’ектаў (напрыклад, пульсу, тэмпературы, крывянога ціску ў касманаўтаў, спартсменаў); ажыццяўляецца сродкамі тэлемеханікі.

[Ад грэч. bíos — жыццё, tēle — далёка і metreo — вымяраю.]

біятэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біятэхніі. Біятэхнічная сістэма.

біятэхні́я, ‑і, ж.

Комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць паспяховую гадоўлю ў прыродных умовах дзікіх паляўнічапрамысловых і іншых карысных жывёл.

[Ад грэч. bíos — жыццё і téchnē — мастацтва, майстэрства.]