Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

свежавы́капаны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што выкапаны. Свежавыкапаная яма.

свежавы́мыты, ‑ая, ‑ае.

Толькі што, нядаўна вымыты. Свежавымытая сарочка.

свежавы́печаны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што выпечаны. Свежавыпечаны хлеб.

свежазамаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і свежамарожаны. Свежазамарожаныя ягады.

свежазмо́латы, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што змолаты. Свежазмолатая мука.

свежамаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Замарожаны ў свежым выглядзе. Свежамарожаная рыба. Свежамарожаная гародніна.

свежанако́шаны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што накошаны. Сеежанакошаная трава.

свежанасы́паны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што насыпаны. Свежанасыпаны курган.

свежані́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і свежына. Насмажыла [гаспадыня] свежаніны, прынесла шаткаванай капусты, паставіла міску сопкай бульбы з кропам. Пальчэўскі.

све́жанькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ласк. да свежы.