Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кры́шачку, прысл.

Зусім нямнога; трошкі. Калі шчыра прызнацца, Мне крышачку шкода, Што з табою сустрэўся Я ў сталыя годы. Панчанка.

кры́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Века, накрыўка. Усхадзілася на чайніку крышка, заскакала, забразгацела. Лынькоў. Віктар са злосцю ляпнуў крышкай чамадана. Асіпенка.

2. у знач. вык. Смерць, канец. Нехта сказаў: — Калі бомба пацэліць у дом, то тут усім крышка... Арабей.

•••

І крышка — і кончана, і ўсё тут. — Надзя, налі нам піва, і крышка, — просіць Атрошчанка. Навуменка.

кры́шку, прысл.

Тое, што і крыху.

крышталагідра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Крышталь, які змяшчае малекулы вады.

крышталаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крышталаграфіі. Крышталаграфічнае даследаванне.

крышталагра́фія, ‑і, ж.

Навука аб крышталях, іх будове і ўласцівасцях.

[Ад грэч. ktystallos — крышталь і graphō — пішу.]

крышталёвасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крышталёвага.

крышталёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і крышталічны. Крышталёвая будова рэчыва.

2. Тое, што і крыштальны (у 2 знач.). Кліча ў школу крышталёвы ранак, Дзень прыводзіць песенных гасцей. Ліхадзіеўскі.

крышталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Утварыць (утвараць) крышталі, набыць (набываць) форму крышталяў. Соль крышталізуецца.

2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы. Думка крышталізуецца.

крышталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) крышталізацыі.