пры́гук, ‑у, м.
Дадатковы гук, які суправаджае асноўны.
прыгуме́нне, ‑я, н.
Месца, плошча каля гумна. [Рыгор] падаўся ў двор, прайшоў на прыгуменне і ціхом адчыніў гуменныя дзверы. Чорны. Бацька і Хведзька былі на прыгуменні, ладзілі капец. Мележ.
прыгуме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыгумення, знаходзіцца на прыгуменні. [Чалавек] пайшоў, прыгнуўшыся, да прыгуменных вагарадзей. Чорны.
прыгуме́нь, ‑ю, м.
Абл. Тое, што і прыгуменне. Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень. Колас.
прыдабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыдабыць.
прыдабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак., каго-што.
Разм. Дабыць, прыдбаць што‑н. (звычайна з цяжкасцю); раздабыць. — Пасядзеў бы без хлеба, а каня ніштаватага прыдабыў бы! Чорны.
прыдава́цца 1, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца.
Незак. да прыдацца 1.
прыдава́цца 2, ‑даецца; незак.
1. Незак. да прыдацца 2.
2. Зал. да прыдаваць.
прыдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае.
Незак. да прыдаць.
прыда́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыдаць.
прыдаро́жжа, ‑а, н.
Месца паабапал дарогі. Наплываюць з прыдарожжа пахі вясковага вечара — натапыранага альховага лісця. Пташнікаў. Усё гудуць на прыдарожжы Тэлеграфныя слупы. Прыходзька.