Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сашрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сашрубаваць.

сашту́рхванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саштурхваць — саштурхнуць.

сашту́рхвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да саштурхваць.

сашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саштурхнуць.

саштурхну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад саштурхнуць.

саштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Штурхнуўшы, зрушыць з месца. Саштурхнуць камень з дарогі. // Штурхнуўшы, скінуць зверху ўніз. Віктар вярнуўся і нагою саштурхнуў Барташэвіча ў ваду. Лобан.

саштурхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саштурхоўваць — саштурхнуць.

саштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да саштурхоўваць.

саштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саштурхнуць.

сашчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.

Разм.

1. Шчыльна злучыцца, самкнуцца (пра зубы, пальцы і пад.). Пальцы Дразда сашчаміліся на гашэтцы, ажно пабялелі. Хомчанка.

2. перан. Адчуць боль, цяжар пад уплывам якога‑н. пачуцця (пра сэрца, душу). [Зарубчык:] — Нядобра сашчамілася ў мяне сэрца. Скрыган.