про́шва, ‑ы, ж.
Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік і пад. [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ. Стаховіч. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы. Чорны.
про́шласць, ‑і, ж.
Мінулы час, мінулыя падзеі; мінулае. Гэй, адвечныя курганы, Сведкі прошласці глухой! Кім вы тут панасыпаны? Колас. Постаць і хада гэтай жанчыны непрыемна нагадалі Сафрону Дзядзюлю адну асобу, раптоўная думка пра якую разварушыла даўнюю прошласць. Чорны.
про́шлы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: прошлы час гл. час.
про́шукі, ‑аў; адз. няма.
Кніжн. Скрытыя, тайныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне якіх‑н. заганных ці злачынных мэт; інтрыгі.
про́шча, ‑ы, ж.
Уст. Месца (крыніца, камень і пад.), надзеленае, паводле ўяўленняў веруючых, надзвычайнай сілай. — Гэта не царква, а прошча, — тлумачыць бацька, — ля яе крыніца была, але цяпер яна абсунулася і пяском засыпалася. Чарнышэвіч.
про́шывень, ‑шыўня, м.
Спец. Інструмент у выглядзе ўсечанага конуса для праціскання адтулін або паглыбленняў пры коўцы і штампоўцы металу.
пруг, ‑а, м.
Падоўжная палоска па краі тканіны.
пру́гкасць, ‑і, ж.
1. Якасць і ўласцівасць пругкага. Марозік трошкі падбяліў платы на агародах, падаў пругкасць траве на ўзмежках і на выгане. Кулакоўскі.
2. Спец. Уласцівасць цела ўзнаўляць сваю першапачатковую форму і аб’ём пасля спынення дзеяння па яго якой‑н. сілы.
пру́гкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання. Пругкі мяч. □ На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Ледзь-ледзь пакалыхваючыся буйным калоссем на пругкіх сцяблах, застыгла зялёнае возера пшаніцы. Сіўцоў. // Які не паддаецца сцісканню, згінанню. Лёня памятае яго — гладкага здаравілу .. ў ботах-«дудках» з такімі пругкімі халявамі, што, не разуўшыся, казалі, у іх нельга было прысесці. Брыль. Тыя, хто прыехаў учора, распакаваўшы чамаданы, пазасцілалі падсіненымі, пругкімі ад крухмалу пр[осціна]мі свае ложкі. Шахавец.
2. Не друзлы, не вялы; крамяны, моцны. Пругкія мускулы. Пругкая скура. □ Гамыра адвязаў каня, пагладзіў па крутой і пругкай шыі рукою знатака. Колас.
3. Лёгкі, спружыністы (пра рухі). Пругкі крок. □ Сабака пругкім скокам.. памчаў па крутой, звілістай сцежцы. Самуйлёнак.
4. Які мае вялікую сілу ціску; моцны. Раздзеўшыся, [студэнты] пускалі ваду і, пакуль хапала духу, мыліся і прытанцоўвалі пад ледзяным пругкім струменем, які сек цела. Карпаў. [Палянцаў] туліўся ад халоднага пругкага ветру і часта хапаўся за свой капялюш, каб яго не сарвала. Ракітны.
пругло́, ‑а, н.
Абл. Калодзежны журавель. На двары высока падымаецца калодзежнае пругло. Скрыган.