Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

проціпажа́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання або тушэння пажару. Проціпажарныя мерапрыемствы. Проціпажарная тэхніка. Проціпажарныя сродкі.

проціпаказа́нне, ‑я, н.

1. Асобная прыкмета або абставіны, якія паказваюць на немагчымасць або шкоднасць ужывання, прымянення чаго‑н.

2. Чыё‑н. паказанне, якое пярэчыць паказанню другога.

проціпака́заны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому ёсць проціпаказанне (у 1 знач.). Проціпаказанае лякарства.

проціпаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каму-чаму.

1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Проціпаставіць сацыялістычную ідэалогію буржуазнай.

2. Накіраваць, выставіць супраць каго‑, чаго‑н. Проціпаставіць сябе калектыву.

проціпастаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. проціпастаўляць — проціпаставіць.

проціпаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад проціпаставіць.

проціпастаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да проціпастаўляць.

проціпастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да проціпаставіць.

проціпо́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца для барацьбы з патлівасцю; супрацьпотавы. Проціпотавы дэзадарант.

проціпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў. Проціпяхотныя міны. Проціпяхотныя загароды.