Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прота..., (а таксама прата...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) словам: «першапачатковы», «першасны», напрыклад: протагісторыя, протанеаліт, прататып; 2) словам: «вышэйшы», «старэйшы», «галоўны», напрыклад: протадыякан, протаіерэй, пратапоп.

[Грэч. prōtos — першы.]

протагістары́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да протагісторыі. Протагістарычны перыяд.

протагісто́рыя, ‑і, ж.

Кніжн. Дагістарычны перыяд жыцця чалавецтва.

протадыя́кан, ‑а, м.

Дыякан вышэйшага чыну.

протазаало́гія, ‑і, ж.

Раздзел заалогіі, прысвечаны вывучэнню прасцейшых арганізмаў.

протаіерэ́й, ‑я, м.

Свяшчэннік (іерэй) вышэйшага чыну.

протаплазматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пратаплазмы; звязаны з вывучэннем пратаплазмы. Протаплазматычная клетачная тэорыя. // Які складаецца з пратаплазмы.

протапрэсві́тэр, ‑а, м.

Галоўны свяшчэннік у некаторых вялікіх саборах, а ў дарэвалюцыйнай Расіі — у ваенным і прыдворным ведамствах.

про́тар, ‑а, м.

Абл. Востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам для праколвання, прапальвання чаго‑н.; швайка. [Сцяпан] пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам. Крапіва.

про́тары, ‑аў; адз. няма.

Уст. Выдаткі, расходы (звычайна па судовых справах).