праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць. Чорны.
прашту́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Штурхаючыся, пралезці, прабрацца (праз натоўп). Праштурхацца ў першыя рады. □ Праштурхацца бліжэй да шыбеніцы не было ніякай магчымасці. Машара.
2. Штурхацца некаторы час.
прашту́рхванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праштурхваць — праштурхнуць.
прашту́рхвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праштурхацца (у 1 знач.).
2. Зал. да праштурхваць.
прашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праштурхнуць.
прашту́рхнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праштурхнуць.
праштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; каго-што.
1. Прасунуць, прапіхнуць штуршком.
2. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н.; даць ход чаму‑н. Праштурхнуць справу.
праштурхо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праштурхоўваць — праштурхнуць.
праштурхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праштурхацца.
2. Зал. да праштурхоўваць.
праштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праштурхнуць.