Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлесцэнары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто стварае сцэнарый тэлевізійных перадач.

тэлета́йп, ‑а, м.

Літарадрукавальны тэлеграфны апарат з клавіятурай, як у друкарскай машынцы, для перадачы тэксту на адлегласць. Запрацавалі механізмы ўнутры машыны, і праз некалькі мінут пачуўся выразны пошчак тэлетайпа: адказ ёсць. «Маладосць».

[Ад грэч. tēle — далёка і англ. type — друкаваць на машынцы.]

тэлетайпагра́ма, ‑ы, ж.

Афіцыйнае паведамленне, перададзенае па тэлетайпе.

тэлетайпі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто працуе на тэлетайпе.

тэлетайпі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэлетайпіст.

тэлета́йпны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлетайпа, прызначаны для яго. У тэлетайпнай зале гідраметцэнтра бесперастанку цокаюць апараты. «Маладосць».

тэлефанагра́ма, ‑ы, ж.

Службовае паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме. [Тэлефаністу] ўжо надаела .. кожную гадзіну прымаць тэлефанаграмы. Чорны. // Папера з такім паведамленнем. Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефанаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіцца заўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт». Чыгрынаў.

тэлефанізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тэлефанізаваць.

тэлефанізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да тэлефанізаваць.

тэлефанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) тэлефанізацыю чаго‑н., забяспечыць (забяспечваць) тэлефонам. Тэлефанізаваць калгас.