садаво́д, ‑а,
Той, хто займаецца садаводствам.
садаво́д, ‑а,
Той, хто займаецца садаводствам.
садаво́дскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і садаводчы.
садаво́дства, ‑а,
1. Развядзенне садоў.
2. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем садоў; навука аб развядзенні садоў.
3. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.
садаво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім.
садакла́д, ‑а,
Дадатковы даклад па пытаннях асноўнага даклада.
садакла́дчык, ‑а,
Той, хто выступае з садакладам.
садалі́т, ‑у,
Мінерал з класа сілікатаў, сінія разнавіднасці якога з’яўляюцца каштоўнымі камянямі.
садамі́зм, ‑у,
Схільнасць да садаміі.
садамі́т, ‑а,
Чалавек, схільны да садаміі.
садамі́я, ‑і,
Разнавіднасць палавой ненармальнасці, пры якой палавая цяга накіравана на жывёл; скаталожніцтва.