сацыя́л-дэмакра́т, ‑а,
Прыхільнік сацыял-дэмакратыі (у 1 знач.); член сацыял-дэмакратычнай партыі.
сацыя́л-дэмакра́т, ‑а,
Прыхільнік сацыял-дэмакратыі (у 1 знач.); член сацыял-дэмакратычнай партыі.
сацыя́л-дэмакраты́зм, ‑у,
Ідэалогія і тактыка сацыял-дэмакратыі.
сацыя́л-дэмакра́тыя, ‑і,
1. Агульная назва сацыялістычных партый, якія ўзніклі ў другой палове 19 ст.
2. Палітычны кірунак у міжнародным рабочым руху, які перарадзіўся з сацыялістычнай у дробнабуржуазную апартуністычную плынь.
[Ад лац. socialis — грамадскі і слова дэмакратыя.]
сацыя́л-зго́днік, ‑а,
Той, хто праводзіць палітыку згодніцтва з класавым ворагам.
сацыя́л-зго́дніцтва, ‑а,
У рабочым руху — адмаўленне ад класавай барацьбы, прымірэнчыя адносіны да варожага лагера, змова з класавым ворагам.
сацыя́л-здра́днік, ‑а,
Палітычны дзеяч, які называе сябе сацыялістам, а на самой справе здраджвае інтарэсам сацыялізма і рабочага класа.
сацыя́л-здра́дніцтва, ‑а,
Дзейнасць сацыял-здрадніка.
сацыя́л-імперыялі́зм, ‑у,
Разнавіднасць апартунізму, палітыка падтрымкі сацыял-дэмакратамі імперыялістычнага ўрада сваёй краіны.
сацыя́л-імперыялі́ст, ‑а,
Той, хто праводзіць, падзяляе палітыку сацыял-імперыялізму.
сацыя́л-патрыёт, ‑а,
Тое, што і сацыял-шавініст.