сацыялінгві́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Раздзел мовазнаўства, які даследуе праблемы, звязаныя з сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадскімі функцыямі і ўздзеяннем сацыяльных фактараў на мову.
сацыялінгвісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сацыялінгвістыкі, грунтуецца на яе прынцыпах. Сацыялінгвістычны падыход. Сацыялінгвістычныя даныя.
сацыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Член сацыялістычнай партыі; паслядоўнік сацыялістычнай вучэння.
2. Прыхільнік сацыялізма (у 3 знач.). Правыя сацыялісты. Буржуазны сацыяліст.
сацыялі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сацыяліст.
сацыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сацыялізма (у 1 знач.). Сацыялістычная вытворчасць. Сацыялістычная сістэма. Краіны сацыялістычнай садружнасці. □ Раніцаю з’езд абраў Савецкі ўрад на чале з Леніным. Так пачалася новая, сацыялістычная эра ў гісторыі чалавецтва. Гурскі. // Заснаваны на прынцыпах сацыялізма (у 1, 2 знач.). Сацыялістычны лад. Сацыялістычная дзяржава. □ Сацыялістычнае грамадства стварае найбольш спрыяльныя ўмовы для збліжэння дыялектаў і растварэння іх у агульнанароднай мове. «Працы».
2. Уласцівы грамадству, заснаванаму на прынцыпах сацыялізма. Сацыялістычная індустрыялізацыя. Сацыялістычная эканоміка. Сацыялістычная законнасць. Сацыялістычнае будаўніцтва. □ [Максім:] — Нашу поўную перамогу забяспечыць нам грамадская свядомасць, дысцыплінаванасць і наша актыўная праца на фронце сацыялістычнай гаспадаркі. Колас. // Які мае мэтай пераўтварэнне грамадства на прынцыпах сацыялізма (у 2 знач.). Буржуазія.. з’яўляецца такой жа неабходнай папярэдняй умовай сацыялістычнай рэвалюцыі, як і сам пралетарыят. Энгельс.
3. Які адпавядае прынцыпам сацыялізма (у 1, 2 знач.), прасякнуты ідэямі сацыялізма. Сацыялістычныя адносіны да працы. Сацыялістычны гуманізм. Сацыялістычная мараль.
4. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.
•••
Герой Сацыялістычнай Працы гл. герой.
Савецкая сацыялістычная рэспубліка гл. рэспубліка.
Сацыялістычнае спаборніцтва гл. спаборніцтва.
Сацыялістычная ўласнасць гл. уласнасць.
Сацыялістычны рэалізм гл. рэалізм.
Сацыялістычны ўклад жыцця гл. уклад.
сацыялі́ст-рэвалюцыяне́р, сацыяліста-рэвалюцыянера, м.
Член дробнабуржуазнай партыі, якая існавала ў Расіі ў 1901–1923 гг.; эсэр.
сацыяло́гія, ‑і, ж.
Навука аб заканамернасцях развіцця і функцыяніравання грамадства цалкам і асобных складаючых яго сацыяльных сістэм. Марксісцкая сацыялогія. Буржуазная сацыялогія.
[Ад лац. societsa — грамадства і грэч. logos — навука.]
сацыя́льна, прысл.
У грамадскіх адносінах; з грамадскага пункту погляду; у інтарэсах грамадства. Сацыяльна небяспечны чалавек.
сацыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. □ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы. Адамовіч. // Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. □ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага. Кудраўцаў. // Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.
2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. □ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў. Перкін. [Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне. Караткевіч.
•••
Сацыяльнае забеспячэнне гл. забеспячэнне.
Сацыяльнае страхаванне гл. страхаванне.
Сацыяльны дарвінізм гл. дарвінізм.
Сацыяльны мір гл. мір.