Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Крыху ашукаць. Прадам бульбу, прадам жыта, Абы было шыта-крыта... — зачаў Янка другую песню. — Глядзі, каб не падашукалі! — перасцярог яго Андрэй Падгорны. Колас.

падашу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падашукацца.

2. Зал. да падашукваць.

падашу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падашукаць.

падашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дашыць усё, многае. Швачкі падашывалі сукенкі.

па́даючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падаць. Месяц адбівае ўсяго 7 працэнтаў падаючых на яго сонечных праменяў. «Звязда».

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які звязаны з перамяшчэннем уніз. Сіла падаючай вады. □ Да вуха даляцелі шум і трэск падаючых дрэў, глухія выбухі. Шчарбатаў.

3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які пабудаваны нахільна. Падаючая вежа.

4. Дзеепрысл. незак. ад падаць.

падаяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Даесці ўсё, многае. Падаядаць яблыкі.

падба́віцца, ‑бавіцца; пераважна безас. зак.

Крыху, нямнога прыбавіцца. — Ну, Мікіта Тодаравіч, рыхтуйся з сіламі, зямлі падбавіцца, — сказаў .. [каморнік]. Галавач. З таго вечара ў Леапольда Гушкі падбавіліся сілы да работы. Чорны.

падба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Крыху, нямнога прыбавіць. Падбавіць цукру ў чай. □ Раптам .. [Васілю] здалося, што наперадзе нехта ідзе .. Васіль падбавіў хады. Чалавек пачуў яго, стаў. Мележ. / у безас. ужыв. — О, снегу падбавіла за ноч, — сказаў .. [дзед]. Чорны.

падбадзёраны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падбадзёрыць.

падбадзёрванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбадзёрваць — падбадзёрыць.