праткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты. Быкаў.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца. Калачынскі.
3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.
праткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Пракалоць чым‑н. наскрозь. Гэты [зубр], здаецца, немалады. Але рогі па-маладому вострыя. Такі рог праткне наскрозь. Шамякін. Знятую трубку кары Коля перагнуў на сярэдзіне, зверху праткнуў пруцікам. Жычка.
•••
Пальца не праткнуць — пра вялікі, цесны натоўп. У магазіне было бітком пабіта людзей — пальца не праткнеш. Капыловіч.
пратле́ць, ‑ее; зак.
1. Паддацца тленню, прагнісці. Тканіна ад сырасці пратлела.
2. Тлеючы, зусім, да канца згарэць. Дровы ў печы пратлелі.
3. Прабыць які‑н. час у стане тлення.
пратлу́сціцца, ‑ціцца; зак.
Насыціцца тлушчам.
пратлу́сціць, ‑тлушчу, ‑тлусціш, ‑тлусціць; зак., што.
Насыціць тлушчам. Пратлусціць скуру.
пратлу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пратлусціць.
пратлу́шчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пратлусціцца.
2. Зал. да пратлушчваць.
пратлу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пратлусціць.
пратну́ць, ‑тну, ‑тнеш, ‑тне; ‑тнём, ‑тняце; зак., каго-што.
Тое, што і працяць. Яму здалося, што Марынка нават і вухам не вядзе, калі на яе садзіцца гэтая заедзь. Падумалася, што можа ў яе цела нейкае адмысловае, якога ніякі сляпень не пратне. Сабаленка. Пакінуты ў халоднай старане, Ён [бусел] добра знае, што павінна стацца: Калі мароз, нібы стралой, пратне, Ён проста ператворыцца ў статую. Чэрня.