прасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Засунуць куды‑н., праз што‑н.; высунуць. Прасунуць нітку ў іголку. □ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно. Корбан. Не заходзячы ў хату, я прасунула галаву ў акно, паклікала Вольку. Савіцкі.
2. Сунучы, перамясціць на нейкую адлегласць. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.
3. перан. Накіраваць у бок паляпшэння чаго‑н. Аб другім перыядзе.. Багдановіч пісаў, што ён прасунуў беларускае пісьменства значна наперад. Лойка.
4. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н. несумленным спосабам. Прасунуць кнігу ў друк.
прасу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прасушыць.
прасу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасушваць — прасушыць.
прасу́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прасушыцца.
2. Зал. да прасушваць.
прасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прасушыць (у 1 знач.).
прасу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. прасушваць — прасушыць (у 1 знач.).
прасушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
Стаць сухім, поўнасцю высахнуць. Падушка прасушылася. // Прасушыць сваё адзенне, абутак. [Дзед:] — А лапці — яны па сухому добры абутак. У снезе ж лапаць, як грыб гнілы. Вернешся на начлег у халодны барак. Прасушыцца няма дзе. Якімовіч.
прасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
1. Зрабіць сухім, поўнасцю высушыць. Пагранічнікі туліліся ў простых сялянскіх хатах,.. ніколі не могучы канчаткова прасушыць вопратку ад восеньскай ці зімовай вільгаці. Брыль. — Скінь боты, я прасушу іх... Мележ.
2. і без дап. Сушыць некаторы час.
прасце́йшы, ‑ая, ‑ае.
1. Выш. ст. да прым. просты (у 2 знач.).
2. у знач. наз. прасце́йшыя, ‑ых. Тып аднаклетачных жывёлін.
прасце́нак, ‑нка, м.
1. Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі. Міжвольна Камлюк глянуў на карту, што вісела на прасценку між акон. М. Ткачоў. — Глядзіце на гэты дом і мяркуйце: чаму ў яго прасцецкі паміж вокнамі такія маленькія? Даніленка. // Абл. Перагародка. [Паўлюк] рагатаў і рагатаў так гучна, што з-за дашчанага прасценка пачуўся стук. Хведаровіч.
2. Абл. Прамая дарожка, якая раздзяляе поле. Вырываючыся з вузкага прасценка, абапал якога высаджаны маладыя прысады, дарога зварочвае на шырокі выган. Хведаровіч.