прасушыцца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.

Стаць сухім, поўнасцю высахнуць. Падушка прасушылася. // Прасушыць сваё адзенне, абутак. [Дзед:] — А лапці — яны па сухому добры абутак. У снезе ж лапаць, як грыб гнілы. Вернешся на начлег у халодны барак. Прасушыцца няма дзе. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)