прасна́к, ‑а, м.
Тоўсты блін з прэснага цеста. Не прайшло і дзесяці хвілін, як на стале ўжо сквірчэла яешня, а ў місцы ляжалі свежыя агуркі і праснакі, якія Рыма сама пякла замест хлеба. Васілеўская. Маці цеста тады учыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка.
пра́сніца, ‑ы, ж.
Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.
прасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Сноўдацца некаторы час. Прасноўдацца па хаце ўвесь вечар.
прасо́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Совацца некаторы час.
прасо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Соваць некаторы час.
прасо́дыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных доўгіх і кароткіх складоў у мове.
2. Вучэнне аб суадносінах складоў у вершы; вершаскладанне.
[Грэч. prosōdia — націск, прыпеў.]
прасо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаліць.
2. у знач. прым. Які прасаліўся, салёны. На столік у вагоне я кладу чэрствы хлеб, рэжу прасоленае сала. Мыслівец.
прасо́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прасаліцца.
2. Зал. да прасольваць.
прасо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прасаліць.
прасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прасоўваць — прасунуць (у 1, 2 знач.) і прасоўвацца — прасунуцца (у 1, 3 знач.).