Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падатказдо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які здольны плаціць падатак.

падатка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падаткаць.

падаткаплаце́льшчык, ‑а, м.

Той, хто плаціць падатак.

падаткаплаце́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падаткаплацельшчык.

падатка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. падатчы; зак., чаго.

Разм. Саткаць, выткаць дадаткова. Падаткаць метр палатна.

падаткну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падаткнуць.

падаткну́цца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; ‑ткнёмся, ‑ткняцеся; зак.

Разм. Падняўшы ніжні край свайго адзення, заткнуць за пояс. Падаткнуцца з усіх бакоў.

падаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак.

1. што. Падабраўшы канец, край чаго‑н., падсунуць, засунуць пад што‑н. Мар’ян паклаў свой шынель на мяне, падаткнуў і мой, і свой мне пад бакі. Васілёнак. [Жанчына] скупа кінула мне «добры дзень», не саромеючыся, падаткнула падол спадніцы, выцерла рукой мокры ад дажджу твар і ўзялася мыць падлогу. Хомчанка. // Заткнуць пад што‑н. [Піліп] падаткнуў пад паху верхнюю адзежу, пералез цераз паркан і агародамі падаўся да свайго дому. Сачанка.

2. што і чаго. Разм. Падсунуць, падкінуць чаго‑н. куды‑н. — Каб ведалі, хто падаткнуў агню [у пасеку], — судзілі б, не шкадуючы. Пташнікаў.

3. перан.; каго. Разм. Падбухторыць на што‑н. Напіўшыся,.. [Антось Кнюх] успамінае ўсе крыўды і можа зрабіць усё, хто на што ні падаткне. Дуброўскі.

4. перан.; на каго і з дадан. сказам. Разм. Удаць, данесці на каго‑н. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе. Кудравец.

•••

Камар носа не падаткне гл. камар.

падатко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падатку, падаткаў. Падатковая сістэма. Падатковае абкладанне. // Які размяркоўвае і збірае падатак, падаткі. Падатковы інспектар.

пада́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць падатлівага. Падатлівасць матэрыялаў. □ [Кароль:] — Не, брат Нязвычны, не раджу я табе быць такім, як я, рахманым і падатлівым: ні да чаго не прывядзе гэта падатлівасць. Трэба быць цвёрдым. Гартны.