Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грамо́зны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, вялізны. Гэта былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозны грузна і цяжка. Колас.

грампласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Грамафонная пласцінка.

гран, ‑а, м.

Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

[Ад лац. gran — зерне.]

гранаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Уст. Тое, што і гранёны (у 2 знач.).

•••

Гранавітая палата гл. палата.

граназа́н, ‑у, м.

Ртутна-арганічны прэпарат для пратручвання насення перад пасевам. Граназан вельмі ядавіты, таму пры рабоце з ім трэба строга выконваць усе правілы бяспекі, указаныя ў адпаведных інструкцыях. «Весці».

грана́т 1, ‑а, М ‑наце, м.

1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.

2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.

[Лац. granatum.]

грана́т 2, ‑у, М ‑наце, м.

Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.

[Лац. granatum.]

грана́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Невялікі разрыўны снарад, які кідаецца рукой. Ручная граната. Плоцітанкавая граната. □ — Агонь! Агонь па фашыстах! — крычаў Багун і сам кінуў гранату ў бліжэйшы дзот. Шчарбатаў. // Артылерыйскі снарад, якім страляюць з гранатамёта.

грана́тавы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да граната ​1. Гранатавае дрэва.

2. Ярка-чырвоны, колеру граната ​1 (у 2 знач.).

грана́тавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гранату ​2. // Зроблены з гранату, упрыгожаны гранатам. Гранатавая брошка. Гранатавы бранзалет. Гранатавы пярсцёнак.

гранатамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Агнястрэльная зброя блізкага бою для стральбы гранатамі.

гранатамётчык, ‑а, м.

Баец, які страляе з гранатамёта або кідае ручныя гранаты.