прало́мвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праламацца (у 1 знач.).
2. Зал. да праломваць.
прало́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праламаць (у 1 знач.).
прало́міна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і пралом (у 2 знач.). Узяўшы цяжкі жалезны лом, .. [Сілівон] зрабіў ім некалькі праломін у старым днішчы. Лынькоў.
прало́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праламаць.
прало́млівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праламацца (у 1 знач.).
2. Зал. да праломліваць.
прало́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праламаць (у 1 знач.).
пралуна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Лунаць некаторы час.
пралупі́цца, ‑лупіцца; зак.
Разм.
1. Прадрацца, падрацца. Рукавы на локцях пралупіліся.
2. Вызваліцца ад шкарлупіны; праклюнуцца.
пралупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм. Прадраць, падраць. Пралупіць локці.
•••
Пралупіць вочы — прачнуцца.
пралу́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пралупіць.