Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

састыкава́цца, ‑куецца; зак.

Злучыцца адно з адным. Ракеты зблізіліся на арбіце і аўтаматычна састыкаваліся.

састыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Ажыццявіць стыкоўку. Састыкаваць магістраль. Састыкаваць часткі судна.

састыко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. састыкоўваць — састыкаваць.

састыко́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да састыкавацца.

2. Зал. да састыкоўваць.

састыко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да састыкаваць.

састыко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. састыкоўваць — састыкаваць.

сасу́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа. У целе кожнага дарослага чалавека маецца 160 мільярдаў капіляраў — драбнюткіх крывяносных сасудаў. Матрунёнак. [Хірург:] — Пашкоджаны мяккая тканка і крывяносныя сасуды. Рана запушчана, ёсць адзнакі гангрэны. Дудо.

2. У раслін — трубка, па якой праходзіць вільгаць з растворанымі мінеральнымі солямі і іншымі рэчывамі.

сасудазвужа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які звужае сасуды (у 1 знач.), прызначаны для звужэння сасудаў. Сасудазвужальныя сродкі.

сасударасшыра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які расшырае сасуды (у 1 знач.), прызначаны для расшырэння сасудаў. Сасударасшыральныя сродкі.

сасудару́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае скарачэнне сасудаў (у 1 знач.), рэгулюе дзейнасць сасудаў. Сасударухальныя нервовыя валокны.