тэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэлеметрыі, ажыццяўляецца пры яе дапамозе.
тэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэлеметрыі, ажыццяўляецца пры яе дапамозе.
тэлеметры́я, ‑і,
Вымярэнні на адлегласці фізічных велічынь, якія характарызуюць стан падкантрольных аб’ектаў.
тэлемеханіза́цыя, ‑і,
Выкарыстанне сродкаў тэлевізійнай сувязі для кіравання вытворчымі працэсамі.
тэлемеха́ніка, ‑і,
1. Навука аб кіраванні і кантролі на адлегласці перадачай (па канале сувязі) кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў, якія нясуць кіруючую або кантрольную інфармацыю.
2. Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае, стварае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі.
тэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для кіравання вытворчымі працэсамі на адлегласці.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлемеханікі (у 1 знач.).
тэлемо́ст, ‑а,
Тэлевізійная сувязь на далёкія адлегласці пры дапамозе касмічных установак, прыбораў.
тэлепастано́ўка, ‑і,
Спектакль, створаны для паказу па тэлебачанні.
тэлепаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэлепатыі.
тэлепа́тыя, ‑і,
Тэрмін, які ўжываецца для абазначэння перадачы думак, пачуццяў на адлегласці без пасрэдніцтва органаў пачуццяў.
[Ад грэч. tēle — далёка і pathos — пачуццё.]
тэлеперада́тчык, ‑а,
Перадатчык тэлевізійных сігналаў.