вярхо́ўе, ‑я, н.
Верхняе цячэнне ракі і мясцовасць, якая прылягае да яе. Найбольш значныя лясныя масівы, з перавагай сасны, захаваліся ў вярхоўях Бярэзіны. Прырода Беларусі.
вярхо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Галоўны. Вярхоўны галоўнакамандуючы. Вярхоўны заканадаўчы орган.
•••
Вярхоўны Савет БССР — найвышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады БССР.
Вярхоўны Суд БССР — найвышэйшы судовы орган БССР.
вярце́цца, вярчуся, верцішся, верціцца; незак.
Тое, што і круціцца.
•••
Вярцецца на языку — пра немагчымасць успомніць што‑н.
вярце́ць, вярчу, верціш, верціць; незак.
Тое, што і круціць.
вярча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вярчэння. Вярчальны рух.
вярчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вярцець, вярцецца.
вярша́ліна, ‑ы, ж.
Тое, што і вершаліна. Здавалася нават, што зоры на небе На гонкіх вяршалінах бору растуць. Броўка. Клён сваёй вяршалінай зялёнай Да акна майго не дастае. Панчанка.
вяршко́вы, ‑ая, ‑ае.
Мераю ў адзін вяршок. Вяршковыя дошкі.
вяршня́к, вершняку, м., зб.
Разм. Вершаліны дрэў. З жахлівым, прарэзлівым ровам над вершняком шуганула.. цёмна-срэбраная птушка. Брыль.