саску́бці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; зак., што.
1. Скубучы, сарваць. Саскубці траву.
2. Зрабіць шэрсць прыгоднай для прадзення.
саслабе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў фізічна слабы, нядужы. Салвесіха варухнула саслабелай рукой, стараючыся дацягнуцца да ўнучкі і, магчыма, апошні раз абняць яе. Сабаленка.
саслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць, зрабіцца фізічна слабым, нядужым. Саслабелі бацькавы рукі. Не паднімуць молата. Пянкрат.
сасла́блы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Саслабелы. Уздыхае Ігнат. Занядужаў зусім. Не трымаюць саслаблыя ногі. Бялевіч.
сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.
сасла́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад саслаць.
2. у знач. наз. сасла́ны, ‑ага, м.; сасла́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто быў адпраўлены ў ссылку, знаходзіцца ў ссылцы. Вярыга меў сярод сасланых вялікі аўтарытэт. «Полымя».
сасла́ць, сашлю, сашлеш, сашле; сашлём, сашляце; зак., каго-што.
1. У якасці пакарання адправіць на пасяленне (звычайна ў аддаленую мясцовасць); прымусова перасяліць куды‑н. Пасля выздараўлення царскі суд саслаў.. [Адама] ў Сібір, адкуль ён і не вярнуўся. Пестрак.
2. Разм. Далёка накіраваць, адправіць каго‑н. [Красанок:] — Чым я правініўся, Васіль Емяльянавіч, што ты мяне ўсё роўна як на Салаўкі саслаў? Гроднеў.
сасле́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад саслядзіць.
сасле́пу, прысл.
Тое, што і сослепу. Ледзь не зайшоўся ў крыку начальнік паліцыі выстраліў саслепу. Лынькоў.
саслі́зганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад саслізгаць.