Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сасі́сачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сасісак. Сасісачны фарш.

2. у знач. наз. сасі́сачная, ‑ай, ж. Закусачная, дзе падаюць сасіскі. Падатковае паведамленне знайшло свой прытулак у душніку вялікай печы, а заробленыя ў апошнія тры дні грошы — у прыватнай сасісачнай на задунаўскім базары. Асіпенка.

сасі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Невялікая каўбаска, якую ядуць у вараным выглядзе. // толькі мн. (сасі́скі, ‑сак). Страва з такіх каўбасак. Порцыя сасісак з хрэнам.

саска́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскакваць — саскочыць.

саска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саскочыць.

саскаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саскаўзнуць.

саскаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і саскаўзнуць. Была, як заўсёды, небяспека ў такой цемры саскаўзнуцца з каменя і загразнуць амаль што па калені. Пестрак.

саскаўзну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгануўшы, спусціцца, з’ехаць зверху ўніз. [Лёнька] ўжо быў на другім баку стога, саскаўзнуў уніз па жэрдцы. Місько. // Хутка рухаючыся, спусціцца, сысці з чаго‑н. Саскаўзнуць з ложка.

2. Коўзаючыся, саскочыць, зваліцца з чаго‑н. Бярвенні лёгка саскаўзнулі па жардзінах уніз.

3. перан. Разм. Будучы няўстойлівым, ухіліцца ад чаго‑н. Саскаўзнуць з правільнай дарогі. Саскаўзнуць на абывацельшчыну.

сасква́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад саскварыць.

сасква́рыцца, ‑рыцца; зак.

Быць гатовымі для яды (пра сала). Сала саскварылася.

сасква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падскварыць для яды (сала, мяса і пад.). // Зрасходаваць скварачы (пра сала, мяса і пад.).