Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

познаспе́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць познаспелага.

познаспе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які позна спее. Познаспелая пшаніца.

познацве́т, ‑у, Ж-цвеце, м.

Шматгадовыя травы сямейства лілейных.

по́зні, ‑яя, ‑яе.

1. Які набліжаецца да канца (пра норы дня, года, жыцця і пад.). Мікола вярнуўся дахаты познім адвячоркам. Якімовіч. І поле паміж двух лясоў вабіла .. [Колю] ў свежы вецер і жоўтыя колеры позняй восені. Чорны. // Які знаходзіцца на апошняй стадыі, ступені свайго развіцця. Позні рамантызм.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены. Позні прыход. □ Філістовіча пасадзілі ў самы кут, стары сеў з аднаго боку позняга госця, сын — з другога. Паслядовіч. На позні абед вярнуўся бацька. Паўлаў. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя вочкі трэ. Прыказка. // Які доўга і паволі расце і спее (пра расліны); познаспелы. Увосень, пад поўдзень,.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. Васіль Іванавіч не здзівіўся, калі сустрэў на полі цэлае звяно дзяўчат, якія капалі познюю бульбу. Лынькоў.

по́зны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва. Колас. Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць. Багдановіч. — Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны. Самуйлёнак. Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак. Бядуля.

по́зыў, ‑зыву, м.

Адчуванне якой‑н. фізіялагічнай патрэбы. Трэск мацнее. Пахне крывёю.. [Кірыла] доўга баіцца глянуць на стол. Першы позыў на рвоту. Шамякін.

по́йла, ‑а, н.

Піццё для жывёлы, звычайна з мукой, вотруб’ем і пад. Андрэй прынёс з хаты цёплае пойла, забеленае мукой. Чарнышэвіч. // Разм. Пра напітак, непрыемны на смак. [Хальс:] Што ж, калі няма віна, прыдзецца паспрабаваць гэтае пойла. Мележ. [Кушнер:] — Ехалі назад, — заехалі ў чайную ў Вярбовічах. І, канешне, выпілі. Ды што пілі! Піва і нейкае пладовае віно .. Пойла. Шамякін.

по́йма, ‑ы, ж.

Частка рачной даліны, якая затапляецца вадой у час разліву. У поймах пачынае зелянець трава і лаза, спрабуюць галасы жабы. Лупсякоў. Пойма ў.. [Прыпяці] шырокая, балоцістая.., з паплавамі і драбналессем. В. Вольскі.

по́йменны, ‑ая, ‑ае.

Які затапляецца вадой у час разліву; заліўны. Пойменны луг.

по́йнтэр, ‑а, м.

Парода вялікіх паляўнічых сабак з кароткай гладкай шэрсцю.

[Англ. pointer.]