укле́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклейваць — уклеіць.
укле́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уклеіцца.
2. Зал. да уклейваць.
укле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уклеіць.
укле́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклеіць.
2. Р мн. ‑леек. Тое, што ўклеена.
укле́нчаны, ‑ая, ‑ае.
Які стаіць на каленях. Тамара, як аглушаная, засталася стаяць укленчанай перад крэслам. Арабей. Як продак, я спавядаюся дрэвам, Прашу ў сонца я ўраджаю. Стаю, укленчаны. Сіпакоў.
укле́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укленчыць.
укле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Стаць на калені, на калена. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс, потым укленчыў і пацалаваў ярка-чырвонае палатно. Якімовіч. Старэнькая бабуля падышла да высокага пагорка. Перахрысцілася, потым укленчыла і прыпала вухам да зямлі. Штыхаў. Прафесар устаў, укленчыў адной нагой на крэсла і нізка нахіліўся над картай. Дуброўскі.
уклёпванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклёпваць — укляпаць.
уклёпвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укляпацца.
2. Зал. да уклёпваць.
уклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укляпаць.