Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлекама́ндаванне, ‑я, н.

Спец. Перадача каманды на адлегласць сродкамі гукавой, светлавой і электрычнай кадзіраванай сігналізацыі.

тэлекамента́тар, ‑а, м.

Той, хто выступае па тэлебачанні з каментарыямі па тых ці іншых пытаннях.

тэлека́мера, ‑ы, ж.

Устройства для пераўтварэння аптычнага відарыса аб’екта ў відэасігнал. Дзяўчына ішла з глыбіні залы, І не прама да тэлекамеры, а лавіравала паміж купкамі дзяўчат і хлопцаў. Карпаў.

тэлекіно́, нескл., н.

Паказ фільмаў спосабам тэлебачання на вялікім кінаэкране.

тэ́лекс, ‑а, м.

Міжнародная абаненцкая тэлеграфная сувязь, якая ажыццяўляецца пры дапамозе тэлефоннай сеткі; апарат, прызначаны для такой сувязі. Перадаць звесткі па тэлексе.

тэ́лексны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлекса. ажыццяўляецца пры дапамозе тэлекса. Прамая тэлексная сувязь.

тэлемаста́цтва, ‑а, н.

Мастацтва тэлевізійнага вяшчання; творы мастацкага тэлебачання, створаныя з улікам яго спецыфікі.

тэлеме́тр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння адлегласці аптычным спосабам; дальнамер.

[Ад грэч. tēle — далёка і metreō — вымяраю.]

тэлеметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аператар, які абслугоўвае апаратуру для тэлеметрычных вымярэнняў.

тэлеметры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэлеметрыст.