Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сагайда́чны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да сагайдака. Сагайдачны набор.

сага́н, ‑а, м.

Абл. Чыгунны кацёл для стравы. І смажылася свежына, І маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Танк. Саган блішчыць, калі ён новы... Калі яго ставяць у печ, ён робіцца чорны, чорны... Мікуліч.

сагано́к, ‑нка, м.

Абл. Маленькі саган. Млеюць тады [пасля работы] ногі, хочацца свежага малака і маладой бульбы-паспешкі, зваранай у саганку на двары ля дрывотні... Пташнікаў. [Зося] ўзяла саганок з бульбай, перажыла яе, паставіла на прыпек і лёгенькім рагачыкам прыставіла чыгунок да агню. Дуброўскі.

са́гаўнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Трапічнае дрэва класа сагавых, падобнае на пальму. / ‑у, у знач. зб. Пасадка сагаўніку.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

са́гаўнікавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сагаўніка. // Зроблены з сагаўніку.

2. у знач. наз. са́гаўнікавыя, ‑ых. Тое, што і сагавыя (у 3 знач.).

сагды́ец,

гл. сагдыйцы.

сагды́йка,

гл. сагдыйцы.

сагды́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сагдыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Сагдыйская мова.

сагды́йцы, ‑аў; адз. сагдыец, ‑дыйца, м.; сагдыйка, ‑і, ДМ ‑дыйцы; мн. сагдыйкі, ‑дыек; ж.

Старажытная ўсходнеіранская народнасць Сярэдняй Азіі і Казахстана, якая з сярэдзіны першага тысячагоддзя да н. э. насяляла Согд (Сагдыяну).

сагі́б,

Назва знатнай асобы, а таксама еўрапейца ў Індыі; пан.

[Араб.]