Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вулка́н, ‑а, м.

Гара з кратарам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, агонь, попел. Патухлы вулкан. Гразевы вулкан.

[Ад лац. vulcanus — агонь, полымя.]

вулканаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае вулканічнае паходжанне. Вулканагеннае шкло.

вулканалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вулканалогіі.

вулканало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем вулканічных з’яў.

вулканізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вулканізаваць.

вулканізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да вулканізаваць.

вулканізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Рабіць вулканізацыю.

вулканіза́тар, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца вулканізацыяй.

2. Рэчыва, якое ў злучэнні з каўчуком утварае гуму.

вулканізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вулканізацыі. Вулканізацыйны агрэгат.

вулканіза́цыя, ‑і, ж.

Хімічная апрацоўка матэрыялаў для таго, каб падаць ім пругкасць, трываласць і пад. уласцівасці.