пі́скнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Тое, што і піснуць. Жаласліва піскнула непадалёку нейкая птушачка. М. Ткачоў. — Добры дзень! — тоненька піскнуў хлапчук, глянуўшы на мяне спадылба. Васілевіч.
піску́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.
Вадаплаўная птушка атрада гусепадобных.
піску́н, ‑а, м.
Разм. Той, хто часта пішчыць.
піску́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.
Разм. Жан. да піскун.
пі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пішчаць. Хоць бы птушка дзе піснула, — Ані знаку, ні следу. Лужанін.
2. Разм. Тое, што і пікнуць (у 2 знач.). [Яўхім:] — Я б іх так ліхадзеяў гэтых у кулак узяў, што і не піснулі б... Чарнышэвіч.
пістале́т, ‑а, М ‑леце, м.
Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць. З сабою .. [мужчына] носіць, апрача вінтоўкі, па пісталету ў кожнай кішэні, гранаты. Паслядовіч.
[Фр. pistolet.]
пістале́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пісталета; прызначаны для стральбы з пісталета. Пісталетны стрэл. Пісталетныя патроны.
пістано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Разм. Пістоннае ружжо. [Якаў] зняў з плячэй пістаноўку ды ў сенцах на цвіку павесіў. Лобан.
пісто́ль 1, ‑я, м.
Залатая старадаўняя манета ў Іспаніі.
[Фр. pistole.]
пісто́ль 2, ‑я, м. і пісто́ля, ‑і, ж.
Уст. Пісталет.
[Фр. pistole.]
пісто́ль 2, ‑я, м. і пісто́ля, ‑і, ж.
Уст. Пісталет.
[Фр. pistole.]