піраксілі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да піраксіліну; зроблены з піраксіліну.
піраксілі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да піраксіліну; зроблены з піраксіліну.
пірамеі́н, ‑у,
Лекавы прэпарат (пірамідон з кафеінам), які знімае боль і зніжае тэмпературу ў хворага.
піраметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да піраметрыі.
піраме́трыя, ‑і,
Спосабы вымярэння высокіх тэмператур пры дапамозе спецыяльных прыбораў.
[Ад грэч. pýr — агонь і metreō — мераю.]
пірамі́да, ‑ы,
1. Мнагаграннік, асновай якога з’яўляецца многавугольнік або трохвугольнік, а бакавыя грані — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.
2. Вельмі вялікае каменнае збудаванне з чатырохвугольнай асновай і трохвугольнымі бакавымі паверхнямі, вяршыні якіх ўтвараюць востры вугал, якое служыла грабніцай фараонам у Старажытным Егіпце.
3. Куча складзеных прадметаў, якая мае шырокую аснову і звужаецца ўверсе.
4. Акрабатычная фігура з групы людзей, якія становяцца адзін аднаму на плечы.
5. Адзін з найбольш распаўсюджаных відаў більярднай гульні ў 16 шароў.
6. Станок для захоўвання вінтовак, а таксама вінтоўкі, састаўленыя ў кучку, звужаную ўверсе.
[Грэч. pyramis.]
піраміда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму піраміды.
пірамі́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да піраміды.
пірамідо́н, ‑у,
Болепатольны і гарачкапаніжальны лекавы прэпарат; амідапірын.
[Ад грэч. pýr — агонь і амід(ы) — хімічная назва кіслот.]
пірано́метр, ‑а,
[Ад грэч. pýr — агонь, ana — уверх і metreō — мераю.]
піраско́п, ‑а,
[Ад грэч. pýr — агонь і skopeō — гляджу.]