Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паго́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пагоджанага (у 2 знач.); прыміранасць, зладжанасць.

паго́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пагадзіць.

2. у знач. прым. Прыміраны.

паго́дзіцца, ‑дзіцца; незак.

Рабіцца пагодлівым. Дзень раздумаў пагодзіцца, і светлаватыя хмары віселі над ракой. Караткевіч. Добра, што хоць пагодзілася: перастаў сыпаць дробны дождж. Машара.

паго́дзіць, ‑дзіць; безас. незак.

Разм. Пра добрае, спрыяльнае надвор’е. Покуль пагодзіць і годзіць, Сена сабраць бы ў стагі. Танк.

паго́длівы, ‑ая, ‑ае.

Добры, ясны, цёплы. За акном святлеў ясны пагодлівы ранак. Гартны. Стаіць позняя, але пагодлівая і ціхая восень. Дуброўскі.

паго́днены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пагадніць.

паго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пагодлівы. Усталявалася пагодная восень. Чарнышэвіч.

2. Які мае адносіны да пагоды. Пагодныя адзнакі зімы.

паго́йдацца,

гл. пагайдацца.

паго́йдаць,

гл. пагайдаць.

паго́йдванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагойдваць і пагойдвацца.