Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыге́лій, ‑я, м.

Пункт найменшага аддалення арбіты якога‑н. нябеснага цела ад Сонца.

[Ад грэч. perí — вакол і hēlios — сонца.]

перыёдыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж., зб.

Перыядычныя друкаваныя выданні. Навуковая перыёдыка. Зарубежная перыёдыка.

перыёст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Надкосніца.

[Ад грэч. perí — вакол і ostéon — косць.]

перыка́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Знешняя абалонка сэрца.

[Ад грэч. perí — вакол і kardía — сэрца.]

перыкарды́т, ‑у, М ‑дыце, м.

Спец. Запаленне перыкарда.

перыкардыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перыкарда.

перы́метр, ‑а, м.

Спец. Сума даўжынь усіх старон многавугольніка. Перыметр трохвугольніка.

[Грэч. perímetron — акружнасць.]

перыметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перыметра.

перыпатэты́зм, ‑у, м.

Філасофскае вучэнне, заснаванае Арыстоцелем у Афінах, характэрнае тым, што філасофскія заняткі яго заснавальнікам праводзіліся ў час прагулак.

[Ад грэч. peripatéō — прагульваюся.]

перыпатэ́тык, ‑а, м.

Паслядоўнік перыпатэтызму.