перламу́тр, ‑у,
Каштоўнае цвёрдае рэчыва з пералівістай афарбоўкай, якім пакрыты ўнутры некаторыя ракавіны і якое служыць для ўпрыгожанняў і дробных вырабаў.
[Ням. Perlmutter ад Perle — жамчужына і Mutter — маці.]

перламу́травы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перламутру, складаецца з перламутру.
2. Зроблены з перламутру; аздоблены перламутрам.
перламу́траўка, ‑і,
Дзённы матыль з бліскучымі перламутравымі крапінкамі пад крыламі.
пе́рлаўка, ‑і,
Травяністая расліна сямейства злакавых з лінейным лісцем і суквеццем у выглядзе мяцёлкі.
пе́рлінь, ‑я,
Карабельны пяньковы трос таўшчынёю 10–15 см.
[Ад гал. paardelijn ад paard — конь і lijn — канат.]
перлі́т, ‑у,
1. Шклопадобная вулканічная парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы і ізаляцыйны матэрыял.
2. Адна са структурных частак жалезавугляродзістых сплаваў (сталі, чыгуну).
[Фр. perlite.]
перлі́тавы, ‑ая, ‑ае.
перлі́тны, ‑ая, ‑ае.
перло́н, ‑у,
Прынятая ў Германіі назва поліаміднага валакна, а таксама тканіна з такога валакна.
перло́навы, ‑ая, ‑ае.
Выраблены з перлону.