Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ура-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: безразважна-саманадзейны, беспадстаўна-самахвальскі, напрыклад: ура-патрыёт, ура-патрыятызм.

ура́-патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.

Пагард. Чалавек, які ўпаў ва ўра-патрыятызм.

ура́-патрыяты́зм, ‑у, м.

Фальшывы патрыятызм.

урбаніза́цыя, ‑і, ж.

Гістарычны працэс, звязаны з канцэнтрацыяй насельніцтва, эканамічнага і культурнага жыцця ў буйных гарадах. Адзін з асноўных працэсаў, які адбываецца сёння на нашых вачах, — урбанізацыя краіны. Лойка. // Пашырэнне рыс, асаблівасцей, уласцівых гораду, на вясковае жыццё.

[Ад лац. urbus — горад.]

урбані́зм, ‑у, м.

1. У мастацтве і літаратуры — напрамак, якому ўласцівы наказ, усхваленне жыцця вялікіх гарадоў.

2. У архітэктуры — напрамак, для якога характэрна стварэнне буйных гарадоў з вялікімі будынкамі.

урбані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік урбанізму.

урбані́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да урбаніст.

урбаністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да урбанізму, уласцівы урбанізму, з элементамі урбанізму. Урбаністычная музыка. Урбаністычная паэзія. Урбаністычны пейзаж.

урва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад урваць.

урва́ць, урву, урвеш, урве; урвём, урвяце; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і уварваць. Ніякай карысці не прыносіў Крот калгасу, а ўсё толькі стараўся больш урваць для сябе. Аношкін. — У іх [у цэху], праўда, сёння гарачы дзень, здаюць прадукцыю, але нічога — гадзіну ўрвяце... Васілевіч.