Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уму́рзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Запэцкацца, замурзацца. Я ўзяўся раскладаць агонь.. Умурзаўся ўвесь, абсмаліў пальцы, .. а справа ні на крок не пасунулася. Шынклер.

уму́рзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць, замурзаць у што‑н. Умурзаць твар у чарніцы.

умуро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. умуроўваць — умураваць.

умуро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да. умуроўваць.

умуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умураваць.

умфо́рмер, ‑а, м.

Электрычная машына для ператварэння пастаяннага току аднаго напружання ў пастаянны ток другога напружання.

[Ням. Umformer.]

умфо́рмерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да умформера.

умыва́лка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і умывальня.

умыва́льнік, ‑а, м.

1. Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам, прызначаныя для ўмывання. У калідорчыку стаяў бляшаны ўмывальнік, а пры ім віселі ручнікі. Колас. Стоячы ўжо над умывальнікам перад люстэркам, Ліда аблівала твар вадой з поўных далоней. Галавач.

2. Разм. Тое, што і умывальня. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную. Даніленка. Я падхапіўся і памкнуўся бегчы ва ўмывальнік. Васілёнак.

умыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаны для ўмывання. Умывальны газ. Умывальны пакой.