тэлеграфава́цца, ‑фуецца; незак.
Зал. да тэлеграфаваць (у 2 знач.).
тэлеграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак.
1. Паслаць (пасылаць) якое‑н. паведамленне па тэлеграфе. Тэлеграфаваць аб прыездзе.
2. што і аб чым. Паведаміць (паведамляць) што‑н. па тэлеграфе. Тэлеграфуйце дзень прыезду.
тэлеграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Работнік тэлеграфа, які прымае і перадае тэлеграмы. Часам .. [Зарэцкі] клаў на стол тэлеграфісту паперку, і той, касавурачыся адным вокам, быццам дзяцел, дробна выстукваў тэлеграфным ключом. Хомчанка.
тэлеграфі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да тэлеграфіст.
тэлеграфі́я, ‑і, ж.
Спец. Галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае вывучэнне прынцыпаў пабудовы тэлеграфнай сувязі, распрацоўку спосабаў перадачы тэлеграфных сігналаў і апаратуры для рэалізацыі гэтых спосабаў, а таксама ацэнку якасці перадачы інфармацыі па тэлеграфных каналах.
тэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэлеграфа; прызначаны для тэлеграфа. Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы. Брыль. На стале аператыўнага дзяжурнага цікаў самалёты гадзіннік, а з суседняга пакоя ўрываўся нервовы, з частымі перапынкамі, стук тэлеграфнага ключа. Алешка. Новікаву часта даводзілася адносіць Леніну па кватэру тэлеграфныя стужкі парагавораў. Мяжэвіч. // Які займаецца перадачай паведамленняў на тэлеграфе. Тэлеграфная служба.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфа; перададзены па талеграфе. Аднойчы на вялікай глыбіні акіяна адбылася аварыя — пашкоджанне кабеля тэлеграфнай сувязі. Матрунёнак. Гэта дні, калі .. [Рыгорка], па асабістаму тэлеграфнаму распараджэнню начальніка метэаралагічнай станцыі інжынера Пятра Захаравіча Лося, зусім самастойна выконваў важную навуковую работу. Краўчанка.
3. перан. Вельмі сціслы, падобны па паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Тэлеграфны стыль пісьма.
•••
Тэлеграфнае агенцтва гл. агенцтва.
тэледакументалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто стварае дакументальныя тэлефільмы.
тэледакументалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да тэледакументаліст.
тэледакумента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дакументальнага тэлефільма.
тэлеінфарма́цыя, ‑і, ж.
Інфармацыйныя паведамленні, якія перадаюцца па тэлебачанні; перадача такіх паведамленняў.