пераўтвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.
Змяніць што‑н. карэнным чынам; перабудаваць. Пераўтварыць свет. Пераўтварыць прыроду.
пераўтварэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўтвараць — пераўтварыць і пераўтварацца — пераўтварыцца.
2. Карэнная змена, перамена. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні. □ Стварэнне вадасховішча выклікала вялікія пераўтварэнні ў гэтых месцах. «Звязда».
пераўтво́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераўтварыць.
пераўю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераўючыць.
пераўю́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераўючваць.
пераўю́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераўючыць.
пераўю́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Наўючыць нанава, іначай. Пераўючыць вярблюдаў.
перафарбава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарбоўваць — перафарбаваць.
перафарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перафарбаваць.
2. перан.; у знач. прым. Разм. Які выдае сябе за каго‑н. другога, не мяняючы сутнасці сваіх папярэдніх поглядаў, перакананняў. Дыверсію на шахце зрабіў інжынер Фюльграбе... Перафарбаваны фашыст, стары воўк, а мы паверылі яго авечай скуры. Шамякін.
перафарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.
1. Набыць іншы колер.
2. перан. Разм. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго‑, чаго‑н. Сатырык бязлітасна зрываў маску дабрачыннасці з тых, хто імкнуўся прыстасавацца да нашага жыцця, перафарбавацца ў чырвоны колер. Казека.