Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасцерага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасцерагчы.

перасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. перасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. перасцеражы; зак., каго.

Даць параду асцерагацца чаго‑н. такога, што можа прычыніць шкоду; папярэдзіць аб небяспецы. — Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста. Колас. Дзяўчына без гуку перасцерагла хлопцаў, прыўзняўшы палец да вуснаў. Мурашка. // Засцерагчы ад небяспекі. Я стаў каля хлопчыка так, каб засланіць сабою дарогу і перасцерагчы на выпадак, калі б ён захацеў бегчы на сярэдзіну. Скрыган.

перасцеражэ́нне, ‑я, н.

Тое, што і перасцярога.

перасціла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасцілаць — пераспаць ​2.

перасціла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасцілаць.

перасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераспаць ​2.

перасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасцілаць — пераспаць ​2.

перасціха́нак, ‑нку, м.

Разм. Перапынак у якім‑н. дзеянні, працэсе. Дождж перш быў суняўся крыху, а потым зноў лінуў. Няма на яго перасціханку. Калюга.

перасціха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасціхнуць.

перасці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. перасціх, ‑ла; зак.

Разм. Тое, што і сціхнуць. У сельсавеце была вялікая гамана, але, як зайшоў туды Гарбач, усе перасціхлі. Мурашка. Раптам на дол упала кропля, адна, другая, потым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно перасціх і нідзе не нахмарвае? Лужанін.